Партал Мастакоў Беларусi

Мастак стварае свае работы для нас. І потым яны разыходзяцца па розных адрасах: выставах, галерэях, дамах. І чым болей мінае часу, тым меней магчымасці гэтым работам сустрэцца зноў. Хіба што віртуальна. Так узнікла ідэя стварыць гэты партал. Як працяг праекта “Прыватная калекцыя”. У ім мы стараліся збіраць работы пайшоўшых ад нас мастакоў. І праводзіць выставы. І рабіць публікацыі. Каб лепей ведалі гэтых майстроў. І каб памяталі. Вітаем вас на belartist.org!